Пітэр дэ Малейн
Пітэр дэ Малейн | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 красавіка 1595[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 сакавіка 1661[3] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Pieter Jansz. de Molijn[d] |
Маці | Catalijnke Hendrixdr. van den Bossche[d] |
Дзеці | Anthony Molijn[d] |
Род дзейнасці | мастак-гравёр, мастак, рысавальнік, рэдактар, пейзажыст |
Жанр | пейзаж |
Уплыў на | Аларт ван Эвердынген |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пітэр дэ Малейн (нідэрл.: Pieter de Molijn, 6 красавіка 1595, Лондан — 23 сакавіка 1661, Харлем) — нідэрландскі мастак-пейзажыст і гравёр Залатога веку галандскага жывапісу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Англіі, аднак жыў і актыўна тварыў у Харлеме (Нідэрланды). Гісторыя не захавала звестак пра яго вучобу, верагодна, падарожнічаў па Італіі, але ўжо ў 1616 годзе яго імя згадваецца ў якасці майстра гільдыі Святога Лукі. У 1618 годзе здзейсніў падарожжа ў Рым. Пра яго далейшае жыццё і кар’еру вядома няшмат, але, відаць, ён жыў у Харлеме да самай смерці ў 1661 годзе.
Нідэрландскі гісторык мастацтва, мастак Арнольд Хоўбракен у кнізе «De groote schouburgh der Nederlantsche konstschilders en schilderessen» піша, што ў Пітэра дэ Малейна быў сын, таксама Пітэр — таленавіты мастак.
Малодшы Пітэр дэ Малейн з’ехаў у Італію, пасяліўся ў Рыме, дзе стаў членам таварыства мастакоў «Пералётныя птушкі» (Bentvueghels), падпісваў свае карціны псеўданімам Тэмпест (Pietro Tempesta). У асноўным, на сваіх карцінах адлюстроўваў сцэны палявання і анімалістычныя кампазіцыі ў стылі Франса Снейдэрса.
Развіццё яго паспяховай кар’еры было спынена пасля забойства жонкі, за якое ён правёў у генуэзскай турме 16 гадоў. У 1684 годзе быў выпушчаны на волю падчас абстрэлу горада Генуя французамі падчас рэлігійных войн. Збег у Парму, дзе пражыў да канца жыцця, працягваючы пісаць карціны.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pieter Molyn The Elder // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pieter de Molyn // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.